Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Армэніі на шосты дзень пракамэнтаваў захоп закладнікаў у Ерэване


Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян сёньня правёў нараду з удзелам кіраўнікоў Службы нацыянальнай бясьпекі, паліцыі, пракуратуры і сьледчых органаў, падчас якой заклікаў членаў ўзброенай групы, якія захапілі тэрыторыю палка патрульна-паставой службы паліцыі ў Ерэване, вызваліць закладнікаў, скласьці зброю і здацца.

«У Армэніі пытаньні ня будуць вырашацца грубай сілай, нападамі і захопам закладнікаў. І мы гэтага ніколі не дазволім. Вырашэньне гэтай сытуацыі стане найважнейшым іспытам на сталасьць нашай дзяржавы і грамадзтва», — заявіў Сэрж Саргсян.

«Я заклікаю ўзброеных асоб, якія захапілі тэрыторыю палка ППС паліцыі праявіць стрыманасьць і сваімі правакацыйнымі дзеяньнямі ня ставіць пад пагрозу жыцьцё іншых людзей», — таксама заявіў прэзыдэнт, адзначыўшы, што ўлады будуць дзейнічаць цярпліва, паколькі жыцьцё і здароўе кожнага з грамадзян ім дарагія.

У часе нарады кіраўніку дзяржавы былі прадстаўленыя падзеі, зьвязаныя з захопам 17 ліпеня тэрыторыі палка патрульна-паставой службы паліцыі ў Ерэване, а таксама вынікі захадаў, якія ўжываюць улады. Было заяўлена, што перамовы працягваюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG