Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне заклікалі ня ўлічваць меркаваньне ЭЗ пра сьмяротнае пакараньне


Міністар Юстыцыі Турэччыны Бэкір Боздаг ў эфіры тэлеканалу CNN Turk заклікаў ня ўлічваць меркаваньне Эўразьвязу пры вырашэньні пытаньня аб аднаўленьні ў краіне інстытуту сьмяротнага пакараньня.

Паводле Боздага, рашэньне аб сьмяротнай кары павінна грунтавацца на турэцкім заканадаўстве, а не на жаданьнях Эўрапейскага зьвязу.

Раней прадстаўнік ЭЗ па замежных справах Фэдэрыка Магерыні заявіла, што краіна, якая ўжывае сьмяротнае пакараньне, ня можа ўвайсьці ў Эўразьвяз, да чаго Турэччына даўно імкнецца.

Мараторый на сьмяротнае пакараньне быў уведзены ў краіне ў 2004 годзе, аднак цяпер прыхільнікі прэзыдэнта Эрдагана запатрабавалі пакараць сьмерцю вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у няўдалай спробе дзяржаўнага перавароту.

Прэзыдэнт Эрдаган адказаў: «Мы чуем ваша патрабаваньне. У дэмакратычнай краіне, калі народ чагосьці хоча, ён гэта атрымлівае».

21 ліпеня турэцкі віцэ-прэм’ер Нума Куртулмуш заявіў, што Турэччына часова прыпыняе дзеяньне Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека. Паводле віцэ-прэм’ера, 15-ы артыкул Эўрапейскай канвэнцыі дазваляе краіне адмовіцца ад часткі абавязацельстваў у выпадку надзвычайнай сытуацыі, якая замінае ёй іх выконваць.

XS
SM
MD
LG