Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Расеі прызнаў права ўдзельнікаў акцый заляпляць рот скотчам


Акцыя ў Маскве ў красавіку 2016.
Акцыя ў Маскве ў красавіку 2016.

Канстытуцыйны суд Расеі прызнаў права ўдзельнікаў масавых акцый заляпляць рот скотчам, рабіць на твары малюнкі ці ляпіць стыкеры з агітацыяй.

Такія мэтады суд палічыў выказваньнем меркаваньняў удзельнікаў акцыяў. У той жа час судзьдзі нагадалі, што выкарыстаньне ў ходзе пікетаў масак, балаклаваў або прадметаў, якія наўмысна закрываюць твар, зьяўляецца парушэньнем закону і цягне адміністрацыйную адказнасьць

Такое рашэньне было прынятае пасьля разгляду скаргі студэнтаў з Самары, якія ў ходзе акцыі «Дзень маўчаньня», прымеркаванай да дня барацьбы з гамафобіяй, заляплялі сабе скотчам рот, за што былі затрыманыя паліцыяй. Пасьля акцыі адна з актывістак была аштрафаваная на 10 тысяч рублёў.

Студэнты зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд, палічыўшы, што прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці за ўтойваньне свайго аблічча — па фармальных падставах супярэчыць канстытуцыйным нормам.

Канстытуцыйны суд таксама растлумачыў, што ўлады не павінны празьмерна кантраляваць дзейнасьць арганізатараў і ўдзельнікаў публічных мерапрыемстваў і неабгрунтавана абмяжоўваць людзей у праве на свабоду мірных сходаў — незалежна ад палітычных поглядаў іх ініцыятараў і ўдзельнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG