Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле спынілі продаж «Біг Макаў» з-за недахопу хлеба


Сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня McDonaldʼs выключыла «Біг Мак» з мэню ў Вэнэсуэле з-за недахопу сыравіны для яго вырабу, паведамляе РБК са спасылкай на Globovision.

Адзначаецца, што ў адзінага пастаўшчыка McDonaldʼs скончыліся кавалкі хлеба, якія падзяляюць дзьве катлеты ў бургеры.

Раней McDonaldʼs ужо сутыкаўся з праблемай недахопу сыравіны ў Вэнэсуэле. Замест бульбы-фры рэстаранам давялося часова прапаноўваць кліентам мясцовы корань юкі.

У Вэнэсуэле адзначаецца востры дэфіцыт тавараў на фоне інфляцыі і падзеньня даходаў дзяржавы з-за зьніжэньня цэнаў на нафту. Паводле дадзеных службы апытаньняў грамадзкай думкі Datanálisis, у супэрмаркетах Каракаса адсутнічае 80% асноўных найменьняў тавараў масавага попыту.

XS
SM
MD
LG