Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі губэрнатар кажа, што Іван Жахлівы ехаў з сынам у Пецярбург


Фрагмэнт карціны Ільлі Рэпіна «Іван Жахлівы забівае свайго сына»

Губэрнатар Арлоўскай вобласьці Расеі Вадзім Патомскі заявіў, што расейскі цар Іван Жахлівы (Иван Грозный) не забіваў свайго сына — сын захварэў і памёр, калі «яны ехалі з Масквы ў Пецярбург».

Расейскі партал istoki.tv апублікаваў відэазапіс выступу губэрнатара, які заявіў: «Іван Жахлівы аднойчы сказаў: „Я вінаваты ў сьмерці свайго сына, таму што своечасова не аддаў яго лекарам“. Калі яны ехалі па дарозе і ён захварэў, яны ехалі з Масквы ў Пецярбург».

Як паведамляе lenta.ru, гэтыя словы расейскі губэрнатар сказаў, камэнтуючы намер усталяваць у Арле помнік Івану Жахліваму.

Расейскі цар Іван Жахлівы памёр за 119 гадоў да заснаваньня ў 1703 годзе Пецярбургу.

У свой час падобную заяву зрабіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, сказаўшы, што «Скарына жыў у Піцеры». Пры гэтым асьветнік і першадрукар Францішак Скарына памёр каля 1551 году.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG