Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бразыліі арыштаваныя падазраваныя ў падрыхтоўцы тэрактаў на Алімпіядзе


Бразыльская паліцыя арыштавала 10 чалавек, як мяркуецца, якія рыхтаваліся зрабіць тэракты на Алімпіядзе ў Рыё-Дэ-Жанэйра.

Улады краіны паведамілі, што затрыманыя не зьяўляюцца членамі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

У той жа час бразыльская паліцыя сьцьвярджае, што затрыманыя спрабавалі выйсьці на сувязь з ісламістамі.

Міністр юстыцыі Алешандрэ Мараіс паведаміў, што ўсе арыштаваныя — грамадзяне Бразыліі. Яны былі затрыманыя ў штаце Парана на поўдні краіны.

Пра гэта інфармуе ВВС.

XS
SM
MD
LG