Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд Казахстану арыштаваў падазраванага ў страляніне ў Алматы


Паліцыя лічыць, што мужчына зрабіў напад з прычыны помсты.

Суд у Казахстане арыштаваў на два месяцы Руслана Кулекбаева, падазраванага ў нападзе на паліцыянтаў у горадзе Алматы. Арышт працягнецца да заканчэньня дасудовага расьсьледаваньня, паведамляе Бі-бі-сі.

18 чэрвеня ўзброены мужчына пачаў страляніну па паліцыянтах у Алматы. Шасьцёра чалавек загінулі, зь іх чацьвёра — супрацоўнікі паліцыі. Яшчэ восем былі параненыя. У выніку спэцапэрацыі нападнік быў затрыманы. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў назваў здарэньне тэрактам.

Паводле казахскіх уладаў, Кулекбаеў раней правёў пяць гадоў у калёніі, дзе патрапіў пад уплыў «нетрадыцыйных рэлігійных плыняў».

На пачатку чэрвеня ў горадзе Актэбэ адбыўся ўзброены напад на дзьве крамы зброі і вайсковую частку. Тады загінулі чацьвёра мясцовых жыхароў і трое вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG