Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэрлін запатрабаваў ад Анкары адмяніць надзвычайнае становішча


Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў Турэччыну як мага хутчэй адмяніць рэжым надзвычайнага становішча. Міністар выказаў занепакоенасьць вялікай працягласьцю экстранага рэжыму.

Штайнмаер таксама заклікаў турэцкія ўлады прытрымлівацца «прынцыпу вяршэнства закону» і выконваць правы чалавека ў дачыненьні да абвінавачаных у падрыхтоўцы бунту.

20 ліпеня прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган абвясьціў аб увядзеньні надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы. Уведзеныя меры дазволяць прэзыдэнту прымаць новыя законы ў абыход парлямэнту. Праваабаронцы асьцерагаюцца, што гэта прывядзе да рэпрэсій у адрас прыхільнікаў няўдалага бунту.

У ноч на 16 ліпеня ў Турэччыне адбылася спроба вайсковага перавароту, улады падавілі путч. Па падазрэньні ў дачыненьні да путчу былі затрыманы каля 6 тысяч чалавек, у тым ліку высокапастаўленых афіцэраў, чыноўнікаў і судзьдзяў. У школах і ВНУ звальняюць супрацоўнікаў, якія падазраюцца ў сувязях з прыхільнікамі бунту. У адстаўку былі адпраўленыя каля 1500 дэканаў турэцкіх унівэрсытэтаў. Былі адкліканыя ліцэнзіі ў больш за 20 тысяч выкладчыкаў прыватных школаў.

XS
SM
MD
LG