Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ад асабістай непрыязнасьці да расейскага сьледу — усе афіцыйныя вэрсіі забойства Шарамета


Павал Шарамет, архіўнае фота

Павал Шарамет, архіўнае фота

Дарадца кіраўніка СБУ Украіны Юры Тандзіт расказаў, што разглядаюцца шэсьць матываў забойства журналіста Паўла Шарамета.

Агучаныя пакуль чатыры асноўныя вэрсіі забойства, яшчэ дзьве Тандзіт пакуль не называе.

— Прафэсійная дзейнасьць.

— Непрыязнасьць у адносінах або асабістыя матывы.

— Расейскі сьлед (дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне).

— Замах на Алену Прытулу.

У інтэрвію тэлеканалу 112 Тандзіт заявіў, што сьледзтва таксама прыслухоўваецца да вэрсіі народнага дэпутата Сяргея Высоцкага. Той, у прыватнасьці, выказаў здагадку, што забойства Шарамета можа стаць пачаткам спэцапэрацыі супраць дзяржбясьпекі Ўкраіны.

На месцы трагедыі, 20 ліпеня 2016 году

На месцы трагедыі, 20 ліпеня 2016 году

«Тое, што сказаў народны дэпутат Высоцкі, мае вялікае значэньне. Магу пацьвердзіць, што адна з асноўных вэрсій, якая разглядаецца цяпер сілавікамі — спроба праз гэтае забойства дэстабілізаваць сытуацыю ўнутры нашай дзяржавы», — сказаў Тандзіт.

На думку Тандзіта, гэты выпадак будуць выкарыстоўваць, каб паказаць, што ва Украіне няма ўлады, а сілавікі не кантралююць сытуацыю.

Журналіст і адзін з кіраўнікоў «Украінскай праўды» і «Беларускага партызана» Павал Шарамет загінуў у сераду раніцай у выніку выбуху аўто кіраўніка «УП» Алены Прытулы, якім ён кіраваў.

Выбуховую прыладу, якая падарвала аўтамабіль, была закладзена каля месца кіроўцы.

Паліцыя кваліфікавала здарэньне па артыкуле «наўмыснае забойства, зьдзейсьненае спосабам, небясьпечным для жыцьця многіх асобаў».

Людзі нясуць кветкі да месца забойства Паўла Шарамета

Людзі нясуць кветкі да месца забойства Паўла Шарамета

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG