Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ўшанавалі памяць Шарамета побач з консульствам Украіны


Цяпер у Ганаровым консульстве Ўкраіны ў Горадні нікога з супрацоўнікаў няма, усе ў адпачынку. Тым ня менш адзін са спадароў, які знаходзіўся ў будынку, зьвярнуў увагу на тое, як ушанавалі памяць Паўла Шарамета:

— Гэта зрабілі жыхары горада ўчора ўвечары, бо калі мы адыходзілі з працы, то нічога не было. Шкада, што так здарылася з Паўлам Шараметам, вельмі шкада і я па-чалавечы далучаюся да спачуваньняў ягоным родным і блізкім. Праўда, мяне трошкі зьдзівіла, што зьнічкі запалілі перад уваходам у Ганаровае консульства Ўкраіны, бо ён жа быў беларус. Зрэшты, пяць гадоў працаваў ва Ўкраіне і там яго забілі. Добра, што ўсё ж знайшліся людзі, якія ўшанавалі ў Горадні ягоную памяць — выдатны быў журналіст і сумленны чалавек.

XS
SM
MD
LG