Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ерэване сілавікі разагналі мітынгоўцаў каля захопленага пастарунку. Ёсьць пацярпелыя


Рана раніцай 21 ліпеня паліцыя разагнала дэманстрантаў, якія працягвалі праводзіць акцыю пратэсту каля тэрыторыі палку патрульна-паставой службы ў Ерэване, захопленай чальцамі радыкальнай апазыцыйнай групы.

Разгон маніфэстацыі недзе каля 05.00 адбыўся празь некалькі гадзін пасьля сутыкненьняў там жа паміж прыхільнікамі атраду «Сасна црэр», і паліцыянтамі.

Паліцыя затрымала практычна ўсіх удзельнікаў акцыі — некалькі дзясяткаў актывістаў, якія засталіся на месцы сёньня рана раніцай. Апошнія праігнаравалі паўторныя папярэджаньні разысьціся перад тым, як пачалася апэрацыя па іх разгону.

Паводле сьведкаў, некаторых з дэманстрантаў супрацоўнікі праваахоўных органаў білі кулакамі і нагамі, пакуль адводзілі зь месца падзей.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Армэніі Анаіт Айт’ян паведаміла, што ў выніку сутыкненьняў на вуліцы Харэнацы, паводле папярэдніх дадзеных, у розныя мэдычныя ўстановы зьвярнуліся 45 пацярпелых, у тым ліку 25 паліцыянтаў. 18 чалавек зь іх дастаўленыя на машынах хуткай дапамогі.

Узброеная група захапіла паліцэйскі ўчастак Эрэбуні на досьвітку 17 ліпеня, забіўшы аднаго супрацоўніка міліцыі і параніўшы яшчэ шэсьць чалавек.

XS
SM
MD
LG