Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган абвясьціў надзвычайнае становішча ў Турцыі на тры месяцы


Турэцкіх вайскоўцаў, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў перавароце, на аўтобусе прывезьлі ў суд у Стамбуле 20 ліпеня

Турэцкіх вайскоўцаў, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў перавароце, на аўтобусе прывезьлі ў суд у Стамбуле 20 ліпеня

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ў тэлезвароце 20 ліпеня абвясьціў надзвычайнае становішча ў краіне на тры месяцы.

Ранеё сёньня Эрдаган заявіў, што ў няўдалай спробе перавароту 15 ліпеня ліпеня маглі быць замяшаныя замежныя краіны. Пры гэтым ён адмовіўся назваць нейкую канкрэтную краіну.

У інтэрвію тэлеканалу Аль-Джазіра, Эрдаган сказаў, што арганізацыя на чале з рэлігійным дзеячам Фэтхулахам Гюленам, які жыве ў ЗША і якога ён вінаваціць у арганізацыі перавароту, накіроўвалася «вышэйшым розумам.»

Эрдаган таксама назваў неабгрунтаванымі заявы, што турэцкая дэмакратыя знаходзіцца пад пагрозай, і што ён робіцца аўтарытарным кіраўніком.

«Мы будзем заставацца ў рамках дэмакратычнай парлямэнцкай сыстэмы, мы ніколі ня сыдзем ад яе,» — сказаў ён.

Эрдаган таксама сказаў, што ён ўхваліць парлямэнцкую ініцыятыву аб аднаўленьні сьмяротнага пакараньня, нават калі гэта паставіць пад пагрозу намеры Турцыі ўступіць у Эўрапейскі Зьвяз.

Яго камэнтары прагучалі пасьля таго, як 20 ліпеня ў Вашынгтоне міністры замежных спраў Канады, Нідэрляндаў і Нямеччыны выказалі занепакоенасьць з нагоды маштабаў рэпрэсій пасьля спробы дзяржаўнага перавароту і заклікалі Турцыю паважаць вяршэнства закону.

XS
SM
MD
LG