Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ерэване адбываюцца сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй


У армянскай сталіцы адбываюцца сутыкненьні паміж паліцыяй і сотнямі дэманстрантаў, якія сымпатызуюць узброенай апазыцыйнай групе, што ўжо некалькі дзён трымае закладнікаў у адным з паліцэйскіх пастарункаў.

Сутыкненьні пачаліся пасьля таго, як патрабаваньні дэманстрантаў забясьпечыць харчаваньнем узброеную групу засталіся без увагі з боку ўладаў.

Дэманстранты закідалі кардон паліцэйскага спэцназу камянямі, пасьля чаго паліцыя ўжыла сьветашумавую зброю, каб разагнаць натоўп.

Карэспандэнты армянскай службы нашага радыё паведамілі зь месца падзеяў, што бачылі плямы крыві на асфальце. Адзін пажылы чалавек з крывёю на твары сказаў, што паліцыянты зьбілі яго дубінкамі.

Жывая трансьляцыя і відэазапіс сутыкненьняў (па-армянску)

Узброеная група захапіла паліцэйскі ўчастак Эрэбуні на досьвітку 17 ліпеня, забіўшы аднаго супрацоўніка міліцыі і параніўшы яшчэ шэсьць чалавек.

Захопнікі працягваюць утрымліваць чатырох супрацоўнікаў паліцыі ў закладніках. Яны патрабуюць вызваленьня Жырайра Сэфіляна, лідэра апазыцыйнага руху «Ўстаноўчы парлямэнт» , які быў арыштаваны ў мінулым месяцы паводле абвінавачваньня ў незаконным набыцьці і захоўваньні зброі. Яны таксама патрабуюць ад прэзыдэнта Сержа Саргсяна сысьці ў адстаўку.

Улады адхілілі патрабаваньні групы і кажуць, што пераконваюць баевікоў здацца.

XS
SM
MD
LG