Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі прэм’ер: Лёндан сёлета не пачне перамовы аб выхадзе з Эўразьвязу


Тэрэза Мэй (зьлева) і Ангела Мэркель у Бэрліне 20 ліпеня.

Тэрэза Мэй (зьлева) і Ангела Мэркель у Бэрліне 20 ліпеня.

Перамовы па выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразвязу не пачнуцца да таго часу, пакуль мэты Лёндану ня будуць ясныя, заявіла прэм’ер-міністар краіны Тэрэза Мэй. Акрамя таго, Брытанія хоча захаваць «найцясьнейшыя эканамічныя сувязі» з Эўразьвязам. Такія заявы Мэй зрабіла на на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне пасьля двухбаковых перамоваў.

У сваю чаргу Мэркель адзначыла, што абодва бакі жадаюць «найлепшага выніку для Брытаніі», але заклікала да большай яснасьці па тэрмінах. Паводле яе, Лёндан павінен прадставіць плян выхаду краіны з Эўразьвязу раней, чым пачаць самі перамовы.

Раней Тэрэза Мэй заявіла, што ўрад Вялікай Брытаніі мае намер выбудоўваць цесныя і добрыя адносіны з усімі краінамі Эўразьвязу.

XS
SM
MD
LG