Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запазычанасьць Беларусі за расейскі газ дасягнула 270 мільёнаў даляраў


Пра гэта заявіў у інтэрвію Reuters міністар энэргетыкі Расейскай Фэдэрацыі Аляксандар Новак.

«Беларусь вінна „Газпраму“ больш за 270 мільёнаў даляраў за пастаўкі газу», — паведаміў расейскі міністар, пры гэтым ён не назваў аб’ём паставак з пачатку сёлетнагя году.

На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна 8 чэрвеня ў Менску тэма коштаў на газ не абмяркоўвалася, аднак кіраўнікі краінаў даручылі вырашыць пытаньне адпаведным ведамствам. Яшчэ раней, 28 траўня, міністар энэргетыкі РФ Аляксандар Новак заявіў, што Масква не зьбіраецца мяняць для Менску цану на газ на трэці квартал 2016 году.

XS
SM
MD
LG