Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Шарамет займаўся тэмай карупцыйных схемаў»


Павал Шарамет
Павал Шарамет

Кіеўская журналістка Алена Літвінава пра тэмы, над якімі апошнім часам працаваў Павал Шарамет.

РС: Алена, над якімі апошнімі тэмамі працаваў Павал Шарамет?

Літвінава: Як вядоўца радыё «Вести» ён запрашаў у эфір розных людзей — палітыкаў, спартоўцаў, пракурораў, калегаў-журналістаў. У эфіры не гучалі рэзанансныя тэмы — усё як заўсёды, і як і ўсе журналісты, адсочваў нейкія палітычныя канфігурацыі, пазачарговыя выбары. Кажуць, што апошнім часам ён займаўся магчымымі карупцыйнымі схемамі вакол прыватызацыі Адэскага прыпартовага завода. Але гэта ён не апублікаваў нідзе, і магчыма, тэма была толькі ў распрацоўцы. Мы ж ведаем, што раней Павал браў інтэрвію ў першых пэрсонаў розных дзяржаваў, шмат з кім з палітыкаў падтрымліваў сяброўскія адносіны. Калі ва Ўкраіне адбываліся падзеі ў 2013 годзе, калі тагачасны прэзыдэнт Януковіч пакідаў Украіну, дык Павал Шарамет быў апошнім журналістам, які запісваў размову зь Януковічам у Данецку якраз перад тым, як Януковіч пакінуў Украіну.

РС: Алена, ці маглі б вы крыху праліць сьвятло на той факт, што Павал загінуў у чужой машыне, у аўтамабілі Алены Прытулы? Адна з вэрсій — што, магчыма, мэтай было забойства рэдактаркі «Украінскай праўды».

Літвінава: Ведаеце, гэта такі асабісты момант. Магчыма, гэтае злачынства было накіраванае супраць Алены Прытулы, якая разам з Георгіем Гангадзэ стварыла інтэрнэт-выданьне «Украінская праўда». Магчыма, але пакуль што ў паліцыі няма ніякай дакладнай інфармацыі. Наколькі я ведаю, створаны апэратыўны штаб, Алене Прытуле нададзена пэрсанальная ахова, яна ні з кім не размаўляе, знаходзіцца ў цяжкім псыхалягічным стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG