Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 21 ліпеня 2016: Ліга Эўропы ў Жодзіне


Кубак Беларусі: Дынама Менск - Тарпеда БЕЛАЗ Жодзіна. Фота: ФК Дынама Менск, 20 сакавіка 2016
Кубак Беларусі: Дынама Менск - Тарпеда БЕЛАЗ Жодзіна. Фота: ФК Дынама Менск, 20 сакавіка 2016

Афіша:

У Жодзіне мясцовае «Тарпэда» гуляе ў футбол ў рамках Лігі Эўропы з вугорскім «Дэбрэцэнам». Пачатак а 19.00.

У Мэмарыяльным музэі Заіра Азгура ў Менску (вул. Азгура, 8) пройдзе канцэрт імправізаванай музыкі «Імпралета», у якім выступяць, сярод іншых, Леанід Нарушэвіч зь Беларусі і Філіп Пальмэр з Польшчы.

У гісторыі:

356 да н. э. — нарадзіўся Аляксандар Македонскі, уладар Македоніі, стваральнік імпэрыі.

1860 — нарадзіўся беларускі і польскі ілюстратар і графік Антон Каменскі.

1891 — нарадзіўся беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык Сымон Кандыбовіч.

Эрнэст Хэмінгуэй
Эрнэст Хэмінгуэй

1899 — нарадзіўся Эрнэст Гэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік.

1916 — завершана будаўніцтва Транссыбірскай магістралі.

1918 — у Маскве скончыўся Ўсерасійскі зьезд бежанцаў зь Беларусі.

1930 — арыштаваны Сьцяпан Некрашэвіч, беларускі вучоны-мовазнаўца і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры.

1940 — абвешчана аб далучэньні да СССР сэймамі Латвіі і Літвы і думай Эстоніі.

1969 — амэрыканскі астранаўт Ніл Армстранг першым зь зямлянаў ступіў на Месяц (у рамках экспэдыцыі карабля «Апалён-11» на Месяц).

1983 — на антарктычнай станцыі «Ўсход» была зафіксаваная самая нізкая тэмпэратура на плянэце за ўсю гісторыю назіраньня: − 89,2°C.

1995 — пачалося вяшчаньне беларускага незалежнага Радыё 101,2.

У памяці:

1796 — памёр Робэрт Бэрнз, шатляндзкі паэт.

2011 — памёр Казімір Сьвёнтак, каталіцкі кардынал, першы арцыбіскуп — мітрапаліт Менска-Магілёўскі (1991-2006).

Цытата:

«У вершы плач і плач у прозе,
Ды плакаць болей я ня ў змозе.
Лёс спатыкнуўся на дарозе,
Зламаў зубцы.
Бяда! Спачыла Мэлі ў бозе,
І ёй капцы.
......
Вясёла шчоўкаў капыток
За мной па фэрме крок у крок,
Шчасьлівы, чуў я „бе-е-е“ здалёк
Сваёй аўцы.
Вазьму цяпер і страчу клёк,
Бо ёй — капцы.
......
Сюды, музыкі з дунскай мелі!
Калі яшчэ не адгрымелі,
Калі зусім не паржавелі
У вас званцы,
Хаўтуры справім мы па Мэлі,
Бо ёй — капцы».

Робэрт Бэрнс, фрагмэнты «Элегіі на сьмерць беднай Мэлі» (пераклад Ганны Янкуты)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG