Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына забараніла навукоўцам выяжджаць за мяжу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Турэччыны забаранілі ўсім навукоўцам выяжджаць за мяжу. Такія захады ўрад краіны ўжыў у рамках абмежаваньняў з-за нядаўняй няўдалай спробы вайсковага перавароту.

Найвышэйшы савет адукацыі Турэччыны 20 ліпеня абвясьціў, што забарона будзе дзейнічаць «да далейшага распараджэньня».

Напярэдадні ў Турэччыне вызвалілі ад пасад 1577 дэканаў унівэрсытэтаў і пазбавілі дазволаў на працу каля 21 000 работнікаў адукацыі, якія працуюць у прыватных установах. Іх абвінавачваюць у дачыненьні да шырокага грамадзка-рэлігійнага руху рэлігійнага дзеяча Фэтхулаха Гюлена, якога ўлады краіны лічаць датычным да спробы нядаўняга перавароту, патрабуючы яго экстрадыцыі з ЗША.

Гюлен, які жыве ў ЗША і актыўна падтрымлівае адукацыйныя ўстановы ў Турцыі і іншых краінах, асудзіў спробу перавароту і адмаўляў сваё дачыненьне да яе.

У ноч на 16 ліпеня ў Турэччыне адбылася спроба вайсковага перавароту, у выніку якога загінулі каля 200 чалавек. Мяцеж быў здушаны. У сувязі са спробай перавароту ў Турэччыне арыштавалі або адхілілі ад працы каля 50 000 вайскоўцаў, паліцыянтаў, судзьдзяў, дзяржаўных службоўцаў і выкладчыкаў. Лідэры заходніх краін, а таксама ААН заклікалі Турэччыну выконваць правы чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG