Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване ў сутычках з актывістамі параненыя паліцыянты


Armenia - Protesters scuffle with riot police near a police station seized by opposition gunmen, Yerevan, 19Jul2016.
Armenia - Protesters scuffle with riot police near a police station seized by opposition gunmen, Yerevan, 19Jul2016.

У Ерэване трое ці чацьвёра паліцыянтаў атрымалі траўмы ў сутычках з радыкальна настроенымі актывістамі.

Тэрыторыя захопленага пастарунку застаецца ў ачапленьні паліцыі. Актывісты спрабавалі прарвацца празь яго, закідвалі паліцыянтаў камянямі. У выніку нападу трое ці чацьвёра параненых праваахоўнікаў былі дастаўленыя ў шпіталь, паведаміла паліцэйскае кіраўніцтва.

Дэпутат парлямэнту Нікол Пашынян пацьвердзіў, што штурму не было і ніхто не затрыманы.

Яшчэ раней была заведзеная крымінальная справа па факце захопу пастарунку групай актывістаў апазыцыйнага руху «Ўстаноўчы парлямэнт» Яны ўтрымліваюць у закладніках некалькі паліцыянтаў.

Армянскія СМІ паведамлялі, што перамовы з захопнікамі працягваюцца. Учора, напрыклад, з захопленага будынку былі адпушчаныя тры закладнікі.

Раніцай 17 ліпеня ўзброеныя прыхільнікі Жырайра Сэфіляна — каардынатара «Ўстаноўчага парлямэнту» — захапілі будынак штабу ППС у ерэванскім раёне Эрэбуні і ўзялі ў закладнікі каля 9 супрацоўнікаў паліцыі. У ходзе нападу быў забіты намесьнік камандзіра палку Артур Ванаян, чацьвёра паліцыянтаў былі параненыя.

Нападнікі патрабуюць вызваленьня свайго лідэра Жырайра Сэфіляна, які быў арыштаваны напярэдадні, па падазрэньні ва ўзброеным мяцяжы. Таксама яны патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсяна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG