Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Распачалі крымінальную справу аб захопе будынка паліцыі ў Ерэване


Перамовы ўладаў з захопнікамі працягваюцца.

У Армэніі распачалі крымінальную справу ў сувязі з захопам будынку паліцыі ў Ерэване 17 ліпеня.

У службе нацыянальнай бясьпекі не адказалі на пытаньне Радыё Свабода, па якіх канкрэтна крымінальных артыкулах распачатая справа.

Як паведамілі намесьнік начальніка паліцыі Армэніі Самвэл Аванісян і начальнік паліцыі Ерэвану Ашот Карапэцян, увечары 19 ліпеня непадалёк ад захопленага пастарунку былі параненыя чацьвёра паліцэйскіх. Паводле высокапастаўленых паліцыянтаў, аднак, гэта адбылося ня ў выніку штурму або сутыкненьняў з захопнікамі будынку. Паведамляецца, што адбыліся сутыкненьні паліцыі з групай грамадзян, якія спрабавалі прарвацца на ачэпленую тэрыторыю і кідалі ў паліцыянтаў камяні.

Група актывістаў апазыцыйнага руху «Устаноўчы парлямэнт», якая захапіла будынак і закладнікаў, павінна сёньня даць адказ на высунутае ў панядзелак ўладамі патрабаваньне. Пра сутнасьць яго нічога невядома.

Паводле інфармацыі армянскіх СМІ, Служба нацыянальнай бясьпекі заявіла, што перамовы працягваюцца, задача ўладаў — дамагчыся вызваленьня паліцыянтаў, якія застаюцца ў закладніках і здачы узброеных нападнікаў.

Раніцай 17 ліпеня узброеныя прыхільнікі Жырайра Сэфіляна — каардынатара «Ўстаноўчага парлямэнтe» — захапілі будынак штабу паліцыі і ўзялі ў закладнікі каля 9 супрацоўнікаў. У часе перастрэлкі быў забіты намесьнік камандзіра палка Артур Ванаян, чацьвёра паліцыянтаў былі параненыя. Нападнікі патрабавалі вызваліць Сэфіляна.

XS
SM
MD
LG