Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімер Андрэйчанка выказаўся за пашырэньне ўжываньня беларускай мовы


Уладзімер Андрэйчанка

Уладзімер Андрэйчанка

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка падтрымлівае прапанову, каб інфармацыя аб таварах і паслугах у Беларусі даводзілася на дзьвюх дзяржаўных мовах.

Як інфармуе Радыё Рацыя, пра гэта Ўладзімір Андрэйчанка напісаў у лісьце да каардынатара грамадзкай ініцыятывы Ігара Случака, які ініцыюе адпаведныя зьмены ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Уладзімер Андрэйчанка таксама паведаміў у лісьце, што прапановы Ігара Случака ён перадаў у Нацыянальны Цэнтр заканадаўстава і прававых дасьледаваньняў і ў Савет Міністраў, які адказны за падрыхтоўку законапраекту. Сам законапраект павінен быць падрыхтаваны ў жніўні.

Як паведаміў Ігар Случак, упершыню адказ на ліст да Ўладзімера Андрэйчанкі прыйшоў за ягоным подпісам, раней падобныя звароты ён накіроўваў у адпаведныя парлямэнцкія камісіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG