Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выканкам МАК: Узмацняюцца санкцыі ў дачыненьні да Расеі


Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) стварае дысцыплінарную камісію, каб вырашыць пытаньне аб удзеле Расеі ў Алімпіядзе-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра.

Акрамя таго, МАК заклікаў усе міжнародныя фэдэрацыі па алімпійскіх зімовых відах спорту прыпыніць падрыхтоўку да правядзеньня на тэрыторыі Расіі любых буйных спаборніцтваў.

Алімпійскі камітэт таксама заявіў, што больш не патрануе Эўрапейскія гульні, якія маюць прайсьці ў Расеі ў 2019 годзе.

МАК адмаўляе ў акрэдытацыі на Алімпіядзе-2016 усім расейскім чыноўнікам, якіх згадаў незалежны экспэрт Рычард Макларэн у сваім дакладзе, зробленым па даручэньні Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA). У ліку тых, хто трапіў пад гэтую санкцыю, — міністар спорту Расейскай Фэдэрацыі Віталь Мутко.

Таксама прызначаюцца дадатковыя допінгавыя тэсты для ўсіх расійскіх спартоўцаў, якія ўдзельнічалі ў зімовай Алімпіядзе ў Сочы ў 2014 годзе.

Кіраўнік МАК Томас Бах назваў «нечуванымі» выкрытыя ў дакладзе парушэньні антыдопінгавых правілаў у расійскім спорце і расцаніў іх як ўдар «па ўсім сусьветным спорце і Алімпійскіх гульнях».

XS
SM
MD
LG