Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 20 ліпеня: 85-годзьдзе Гая Пікарды, «Вішнёвы фэстываль» у Глыбокім


Гай Пікарда, 15 лістапада 2008 году.
Гай Пікарда, 15 лістапада 2008 году.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У рамках выставачнага праекту «Анатомія. Мужчынскае цела» адбудуцца экскурсія па выставе фатаграфій «Сэнтымэнтальныя купальшчыкі» зь яе куратарам Уладзімірам Парфянком і сустрэча з аўтарамі выставы. Месца правядзення — Нацыянальны цэнтар сучаснага мастацтва (Менск, вул. Някрасава, 3). Пачатак у 19.00.

«Вішнёвы фэстываль» у Глыбокім, Віцебская вобласьць.

У гісторыі:

1880 — нарадзіўся Гальяш Леўчык, паэт, публіцыст, перакладчык, музыка.

1920 — часткі Чырвонай Арміі, якія наступалі на Польшчу, занялі Вільню.

1924 — нарадзіўся Ўладзімер Анічэнка, беларускі мовазнаўца.

1931 — нарадзіўся Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледнік беларускай культуры.

1936 — была падпісаная гэтак званая канвэнцыя Мантрэ аб статусе праліваў Басфор і Дарданэлы. Канвэнцыя захоўвае за гандлёвымі суднамі ўсіх краінаў свабоду праходу праз пралівы як у мірны, так і ў ваенны час, але ўстанаўляе розны рэжым праходу ваенных караблёў у дачыненьні да чарнаморскіх і нечарнаморскіх дзяржаваў.

1944 — палкоўнік вэрмахту Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг зрабіў няўдалую спробу замаху на Гітлера.

1994 — Аляксандар Лукашэнка пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі.

У памяці:

1926 — памёр Фэлікс Дзяржынскі, камуністычны дзяяч, кіраўнік ВЧК і ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму. У гонар Дзяржынскага ў Беларусі дагэтуль застаюцца перайменаванымі два адметныя паселішчы — Койданава пад Менскам і вёска Радзілавічы ў Лельчыцкім раёне.

1977 — памёр Іван Любачка, беларускі гісторык (нар. 1915). У 1943 быў вывезены на прымусовую працу ў Нямеччыну. Пасьля вызваленьня застаўся ў Нямеччыне, у лягерах для перамешчаных асобаў працаваў настаўнікам у беларускіх школах. У пачатку 1950-х эміграваў у ЗША. Вучыўся ва Ўнівэрсытэце Штату Індыяна, у 1964 г. атрымаў ступень доктара гісторыі. Аўтар многіх публікацый, у тым ліку «Беларусь пад савецкай уладай, 1917-1957». Ашчаджаныя за жыцьцё сродкі запісаў на заснаваньне стыпендыяльнага фонду для падтрымання досьледаў у галіне беларусазнаўства.

Цытата:

«Як ранак загляне з пад летняе ночы

Ды сонейка згоне ўсе сумныя хмары,

Пайду я дзівіцца у поле на чары,

Расою абмыю заплаканы вочы...

Пайду я у вёску пад шэрыя хаты,

Ўвайду сабе ціха пад мховыя стрэхі,

І буду збіраці дзявочыя сьмехі,

І буду вясёлы, і рад, і багаты!

Тагды — ўсіх дзяўчатак паслухаўшы думак,

Ля збожжа, ля кветак, пакрытых расою,

Пайду я да лесу зялёнай мяжою;

Пад голаў злажыўшы дарожны мой клунак,

На мох пад хваіну я там палажуся

І ціха за край свой тагды памалюся!..»

Гальяш Леўчык, «Купальле» (санэт з 1907 году, прысьвечаны Янку Купалу)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG