Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ордэн з рук Лукашэнкі — дадатковы аванс для КПРФ на выбарах у Думу, — Зюганаў


Генадзь Зюганаў

Генадзь Зюганаў

Лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў у Менску атрымаў ордэн з рук Лукашэнкі і выступіў прад журналістамі.

На прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, на якой ён атрымаў беларускі ордэн Дружбы народаў Генадзь Зюганаў заявіў, што гэта ён арганізоўваў Лукашэнку трыбуну ў Думе перад выбарамі 1994 году.

Кароткія тэзісы выступу Зюганава ў Менску:

«Ордэн Дружбы народаў з рук Лукашэнкі — дадатковы аванс для каманды, зь якой мы ідзём на выбары ў Дзярждуму».

«Небясьпека для Расеі і сатэлітаў: сыстэмны крызіс, імпэрыялістычная аблога, расслаеньне грамадзтва».

«Найлепшае, што захавалася ў Беларусі — калгасы, машынабудаваньне, патрыятычнае выхаваньне».

«Лукашэнка не расстрэльваў парлямэнт, дазволіў размаўляць па-расейску, аднавіў Лінію Сталіна — разумны палітык».

«Гарбачоў і Ельцын учынілі найвялікшае злачынства, парушыўшы ўсясьветны балянс».

«У Гарбачова латка замест мазгоў, Ельцын — п’яніца».

«Нацысты-бандэраўцы пад камандаваньнем НАТО захапілі ўладу ва Ўкраіне і гвалцяць уласны народ».

«У расейскім урадзе яшчэ сядзяць прыхільнікі ельцынска-гайдараўскай школы, якія нішчаць ідэю саюзнай дзяржавы».

«Вупыры-алігархі рассоўваюць па кішэнях усе нацыянальныя багацьці Расеі — 15 кланаў валодаюць усім сыравіннымі рэсурсамі дзяржавы».

«Сувораў — сьвятое для мяне імя, я асабіста некалі адкрываў ягоны музэй у Кобрыне».

«Ленінска-сталінская мадэрнізацыя — геніяльнае дасягненьне бальшавікоў і камуністаў, якім цяпер спаўна карыстаецца Беларусь».

XS
SM
MD
LG