Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бязьлітаснае вяртаньне ў рэчаіснасьць


«Цягнік на Нясьвіж» — магутная песьня. Асабліва калі ведаць год выданьня: 1989. І калі слухаць у цягніку, калі за шыбай стракаты агністы захад.

Я толькі нарадзіўся ў 1989 годзе і магу адно ўяўляць, як тады было. З раньнім «Улісам» уяўляецца такі поўны спадзеваў час, упэўнены незваротны рух да каранёў, ад якіх адарвалі. Пасьпяховае завяршэньне пошукаў сябе ў маштабах цэлай краіны, у містычна-таямнічай атмасфэры. Час, калі хочацца жыць і даваць жыцьцё нашчадкам.

Заканчэньне песьні рыхтык супадае з прыбыцьцём у Менск. Цягнік прыбыў. Падымаесься, распраўляеш плечы, выходзіш на пэрон... а табе з «мацюгальніка» на ўвесь вакзал:

«...ЗОНА ПОВЫШЕННОЙ ОПАСНОСТИ, СОБЛЮДАЙТЕ ПРАВИЛА!»

Пераблытаў цягнік.

Аляксандар Арсёнаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG