Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Больш за 8 тысяч турэцкіх паліцыянтаў адхілілі ад працы пасьля няўдалага перавароту


Адміралы і генэралы Міністэрства абароны, высокапастаўленыя паліцыянты, судзьдзі, кіраўнікі правінцый і іншыя дзяржаўныя службоўцы — колькасьць арыштаваных і звольненых турэцкіх вайскоўцаў і дзяржаўных службоўцаў пасьля няўдалага перавароту ідзе на тысячы.

Каго затрымалі і зьнялі з пасады — статыстыка наступстваў пасьля няўдалай спробы перавароту ў Турцыі.

— Ад працы адхілілі 7899 супрацоўнікаў паліцыі і 614 супрацоўнікаў жандармэрыі, паведамляе інфармацыйная агенцыя Anadolu. Паведамленьняў аб арышце адхіленых ад працы пакуль не паступала.

— Паведамляецца аб арышце 103 высокапастаўленых вайскоўцаў (генэралаў і адміралаў), 27 генэралаў і адміралаў, у тым ліку былога камандуючага ВПС Акына Азцюрка. Ён дастаўлены ў Палац справядлівасьці Анкары і рыхтуюцца паставіцца перад судом.

— Ад працы адхіленыя 30 кіраўнікоў правінцый і 47 кіраўнікоў раённых адміністрацыяў — каймакамаў.

— Выданыя ордэры на арышт каля 2700 судзьдзяў апэляцыйнага і адміністрацыйнага судоў. Па словах міністра юстыцыі Бэкіра Баздага, сярод затрыманых падчас «чысткі» апынуліся сябры Найвышэйшага каманднага складу і судзьдзі, у тым ліку судзьдзя Вярхоўнага суду.

— Восем турэцкіх вайскоўцаў, якія на верталёце прыляцелі ў Грэцыю і папрасілі палітычнага прытулку, паставіліся там перад судом на абвінавачваньне ў незаконным перасячэньні мяжы.

Спроба перавароту ў Турцыі адбылася ў ноч на 16 ліпеня. Ваенныя захапілі дзяржаўны тэлеканал і аб'явілі, што бяруць уладу ў свае рукі. У адказ Эрдаган заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсьці на вуліцы.

У вулічных сутыкненьнях прыхільнікаў і праціўнікаў Эрдагана загінулі больш за 290 чалавек.

Турэцкія лідэры кажуць, што за спробай вайсковага перавароту стаіць «ценявая дзяржава». Пад гэтай назвай хаваецца рух турэцкага рэлігійнага лідэра Фэтхулаха Гюлена.

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаўся за аднаўленьне ў краіне сьмяротнага пакараньня, скасаванага ў 2004 годзе.

XS
SM
MD
LG