Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая паліцыя застрэліла чалавека, які напаў на пасажыраў цягніка зь сякерай


Пажарны стаіць у дарожным корку ля станцыі Вюрцбург. Пасьля паведамленьня пра напад на пасажыраў у цягніку. 18 ліпеня 2016 году
Пажарны стаіць у дарожным корку ля станцыі Вюрцбург. Пасьля паведамленьня пра напад на пасажыраў у цягніку. 18 ліпеня 2016 году

Мужчына, які напаў зь сякерай на пасажыраў прыгараднага цягніка ў Баварыі ў панядзелак увечары, застрэлены, паведамілі ў паліцыі Нямеччыны.

У выніку здарэньня прынамсі тры чалавекі атрымалі сур’ёзныя раненьні, адзін паранены лёгка і яшчэ 14 чалавек знаходзяцца ў стане шоку. У некаторых пацярпелых небясьпечныя для жыцьця раненьні.

У нападзе падазраецца 17-гадовы аўганец, які жыў у горадзе Оксэнфурт, цытуе Deutsche Welle кіраўніка МУС Баварыі Ёахіма Хермана. Паводле некаторых дадзеных, малады чалавек быў уцекачом, які нядаўна прыбыў у Нямеччыну.

Узброены сякерай і нажом, ён накінуўся на пасажыраў на перагоне паміж горадам Оксэнфурт і станцыяй Вюрцбург-Хайдынгсфэльд. Калі цягнік спыніўся, злачынца паспрабаваў уцячы, аднак яго перахапіў нарад паліцыі. Паліцыянты атакавалі нападніка і застрэлілі яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG