Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына зь сякерай напаў на пасажыраў цягніка ў Баварыі, ня менш за 15 чалавек пацярпелі


Невядомы мужчына позна ўвечары ў панядзелак, 18 ліпеня, напаў на пасажыраў цягніка каля нямецкага гораду Вюрцбург у Баварыі.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовую паліцыю. Пазней у міністэрстве ўнутраных спраў Баварыі заявілі, што злачынцам быў 17-гадовы ўраджэнец Афганістану.

Паводле папярэдніх дадзеных, у выніку пацярпелі як найменей 10-15 чалавек, чацьвёра з іх застаюцца ў крытычным стане.

Агенцтва ТАСС са спасылкай на супрацоўнікаў нямецкіх праваахоўных органаў перадае, што мужчына быў узброены сякерай і нажом. Цягнік, у якім адбыўся інцыдэнт, ехаў зь нямецкага Тройхтлінгену ў Вюрцбург.

Калі цягнік спыніўся, злачынец паспрабаваў уцячы, удакладняе Deutsche Welle, аднак натыкнуўся на нарад паліцыі, атакаваў яго і быў застрэлены паліцыянтамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG