Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся зьезд Рэспубліканскай партыі ЗША


У горадзе Кліўлэнд (штат Агаё) пачаўся нацыянальны зьезд Рэспубліканскай партыі ЗША, на якім Доналд Трамп мае быць абвешчаны кандыдатам у прэзыдэнты

У форуме, які праходзіць на стадыёне Quicken Loans, сабраліся каля дзьвюх тысяч дэлегатаў. Заплянаваныя выступы лідэра рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце Міч Маконэл і сьпікера Палаты прадстаўнікоў Пола Раяна. Мяркуецца, што таксама выступяць былыя супернікі, якія выбылі з перадвыбарчай гонкі, але падтрымалі Трампа: Тэд Круз, Крыс Крысьці, Скот Ўокер і Марка Рубіё. Трамп, як чакаецца, выступіць з заключнай прамовай 21 ліпеня.

Начальнік паліцыі Кліўлэнду паведаміў, што вакол стадыёна, дзе будзе праходзіць зьезд, чакаюцца пратэсты і ў сувязі з гэтым захады бясьпекі ўзмоцнены.

Вялікія спрэчкі ў Амэрыцы выклікалі выказваньні Трампа пра тое, што варта пабудаваць сьцяну ўздоўж мяжы ЗША з Мэксыкай і абмежаваць іміграцыю мусульманаў, гэта значыць зрабіць крокі, якія ён лічыць неабходнымі захадамі для бясьпекі амэрыканцаў.

Мэнэджэр кампаніі Трампа Пол Манафорт заявіў, што «плян Трампа на гэтым зьезьдзе палягае ў тым, каб дапамагчы амэрыканскаму народу больш зразумець Доналда Трампа як чалавека, а ня толькі як кандыдата, якога яны бачылі ў ходзе перадвыбарнай кампаніі».

Нацыянальны зьезд Дэмакратычнай партыі будзе праходзіць на наступным тыдні ў Філядэльфіі, дзе партыя, як чакаецца, вылучыць былога дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG