Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінспорту РФ маніпулявала з пробамі на допінг пры ўдзеле ФСБ — даклад


Міністэрства спорту Расеі кіравала, кантралявала і наглядала за маніпуляцыямі з аналізамі вынікаў пробаў на допінг расейскіх спартоўцаў або і за падменай узораў пры актыўным удзеле ФСБ як у маскоўскіх, так і ў сочынскіх лябараторыях.

Да такой высновы прыйшла незалежная камісія прафэсара Рычарда Макларэна, якая вывучала парадак арганізацыі працы з допінгам расейскіх спартоўцаў пры правядзеньні Алімпіяды ў Сочы ў 2014 годзе.

Маніпуляцыі з пробамі камісія Макларэна называе «мэтадалёгіяй зьнікненьня пазытыўных пробаў на допінг». Даклад камісіі быў распаўсюджаны сёньня.

XS
SM
MD
LG