Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алматы затрыманы другі ўдзельнік нападу на будынак РАУС


На месцы перастрэлкі ў Алматы
На месцы перастрэлкі ў Алматы

Паліцыя ў Алматы затрымала другога падазраванага ў датычнасьці да нападу на будынак Алмалінскага раённага аддзяленьня ўнутраных справаў.

Раней МУС Казахстану паведаміў аб затрыманьні 27-гадовага ўраджэнца Кызылардынскай вобласьці.

У выніку перастрэлкі, паводле апошніх зьвестак, загінулі трое паліцыянтаў і адна цывільная асоба. У шпіталі Алматы дастаўлены восем чалавек. Параненыя знаходзяцца ў цяжкім стане.

Раніцай 18 ліпеня невядомы мужчына паспрабаваў патрапіць у Алмалінскае РУУС Алматы. Ён параніў вартавога паліцыянта і завалодаў яго аўтаматам. У ходзе перастрэлкі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў нападнік атрымаў раненьні і быў затрыманы.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў назваў тое, што адбылося, тэрактам. У Алматы ў панядзелак уведзены найвышэйшы — «чырвоны» ўзровень тэрарыстычнай небясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG