Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вялікабрытанія абяцае падтрымліваць дэмакратычныя каштоўнасьці і правы чалавека ў Беларусі

  • БелаПАН

Вялікабрытанія працягне падтрымку эканамічнага разьвіцьця, дэмакратычных каштоўнасьцяў і правоў чалавека ў Беларусі, заявіла брытанскі амбасадар у Беларусі Фіёна Гіб у сваім відэазвароце, паведамляе БелаПАН.

У сваім відэазвароце дыпляматка адзначыла, што нягледзячы на вынік рэфэрэндуму аб выхадзе з Эўразьвязу, Вялікабрытанія застаецца эўрапейскай краінай у тым, што «тычыцца ладу мысьленьня, гісторыі, культуры». Паводле яе слоў, Вялікабрытанія мае намер захаваць статус «гульца сусьветнага маштабу».

Фіёна Гіб

Фіёна Гіб

Дыплямат падкрэсьліла, што рэфэрэндум і канцэпцыя «Злучанага Каралеўства як часткі Эўропы, але не ЭЗ» дораць брытанцам «мноства новых магчымасьцяў».

Гіб адзначыла, што Вялікабрытанія мае цьвёрды намер падтрымліваць і разьвіваць двухбаковыя адносіны зь Беларусьсю.

«У пачатку гэтага году адбыўся візыт Саймана Гаса, дыплямата МЗС высокага рангу, у Менск, чаму я была вельмі рада, — сказала яна. — Мы выкарыстоўваем гэты візыт як плятформу для разьвіцьця адносінаў з Беларусьсю, падтрымкі эканамічнага разьвіцьця, дэмакратычных каштоўнасьцяў і правоў чалавека. Менавіта на гэтых ключавых галінах мы засяродзімся ў далейшай працы зь Беларусьсю».

XS
SM
MD
LG