Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кліўлэндзе пачынаецца зьезд рэспубліканцаў, чакаюцца пратэсты


Журналістка задае пытаньне паліцыянту падчас пратэсту 17 ліпеня, напярэдадні зьезду рэспубліканцаў у Кліўлэндзе.
Журналістка задае пытаньне паліцыянту падчас пратэсту 17 ліпеня, напярэдадні зьезду рэспубліканцаў у Кліўлэндзе.

У Кліўлэндзе (штат Агаё) 18 ліпеня пачынаецца зьезд Рэспубліканскай партыі, дзе бізнэсмэн-мільярдэр Дональд Трамп, як чакаецца, будзе афіцыйна вылучаны ў якасьці кандыдата партыі на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША 8 лістапада.

Сярод тых, хто выступіць на зьезьдзе, лідэр большасьці ў Сэнаце Мітч Маконэл і сьпікер Палаты прадстаўнікоў Пол Раян, а таксама былыя супернікі, якія выбылі з гонкі за вылучэньне ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі, але падтрымалі Трампа: Тэд Круз, Крыс Крысьці, Скот Уокер і Марка Рубіё. Трамп, як чакаецца, выступіць з завяршальнай прамовай 21 ліпеня.

Начальнік паліцыі Кліўлэнду паведаміў, што вакол стадыёну Quicken Loans, дзе будзе праходзіць зьезд, чакаюцца пратэсты і ў сувязі з гэтым меры бясьпекі ўзмоцненыя.

Вялікія спрэчкі ў Амэрыцы выклікалі выказваньні Трампа аб тым, што варта пабудаваць сьцяну ўздоўж мяжы ЗША з Мэксыкай і абмежаваць іміграцыю мусульман, каб гарантаваць бясьпеку краіны.

Мэнэджэр кампаніі Трамп Пол Манафорта заявіў, што «плян Трампа на гэтым зьезьдзе заключаецца ў тым, каб дапамагчы амэрыканскаму народу больш зразумець Дональда Трампа як чалавека, а ня толькі як кандыдата, што яны бачылі ў ходзе перадвыбарнай кампаніі.»

Нацыянальны зьезд Дэмакратычнай партыі будзе праходзіць на наступным тыдні ў Філядэльфіі, дзе партыя, як чакаецца, вылучыць былога дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG