Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Malaysia Airlines выплаціць кампэнсацыі родным ахвяр рэйсу МН17


Сем'і загінулых каля мэмарыялу ў Нідэрляндах 17 ліпеня 2015 году
Сем'і загінулых каля мэмарыялу ў Нідэрляндах 17 ліпеня 2015 году

«Боінг» кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 году. Загінулі ўсе 298 чалавек на борце.

Авіякампанія Malaysia Airlines дасягнула пагадненьня аб выплаце кампэнсацый з большасьцю сваякоў загінулых пасажыраў рэйсу MH17, які быў зьбіты на ўсходзе Украіны два гады таму. Пра гэта паведамляе галяндзкі тэлеканал NOS.

Адвакат, які прадстаўляе інтарэсы сем’яў загінулых, заявіў, што агульныя рысы дакумэнту ўжо ўзгодненыя. Аднак умовы пагадненьня не раскрываюцца, таму што бакі дамовіліся аб прыватнасьці.

Паводле міжнароднага права, Malaysia Airlines павінна даць кампэнсацыю сваякам кожнага загінулага незалежна ад прычын крушэньня самалёта, у памеры да 130 тысяч эўра. Дакладная сума будзе разглядацца ў кожным выпадку асобна.

«Боінг» кампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH-17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 году. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Большасьць ахвяраў — падданыя Нідэрляндаў.

Паводле апублікаванай у кастрычніку мінулага году справаздачы Рады бясьпекі Нідэрляндаў, лайнэр быў зьбіты ракетай «Бук» расейскай вытворчасьці з тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі ў Данбасе. Расейскія ўлады адпрэчваюць як высновы, якія зьмяшчаюцца ў справаздачы, гэтак і дадзеныя незалежных расьсьледаваньняў. Неўзабаве пасьля катастрофы «Боінгу» Эўразьвяз і ЗША ўвялі санкцыі супраць Расеі, якія ня зьнятыя дагэтуль.

У ліпені мінулага году Расія наклала вэта на праект рэзалюцыі ААН аб стварэньні міжнароднага трыбуналу па справе аб гібелі малайзійскага «Боінгу».

У пракуратуры Нідэрляндаў чакаюць, што поўная справаздача пра абставіны крушэньня самалёта над Данецкай вобласьцю будзе гатовая ўвосень. У пачатку чэрвеня гэтае ведамства заявіла, што міжнароднае расьсьледаваньне блізкае да завяршэньня, а канчатковыя высновы аб тым, з якой зброі быў зьбіты самалёт, і адкуль была запушчана ракета, апублікуюць восеньню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG