Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя ўжо 103 генэралы і адміралы, паведамляюць турэцкія дзяржаўныя СМІ 


Паліцэйскі спэцназ каля будынку Акадэміі Вайскова-паветраных сілаў Турэччыны ў Стамбуле 18 ліпеня.

Паліцэйскі спэцназ каля будынку Акадэміі Вайскова-паветраных сілаў Турэччыны ў Стамбуле 18 ліпеня.

Турэцкія ўлады затрымалі 103 генэралаў і адміралаў у выніку няўдалай спробы вайсковага перавароту, паведамляюць турэцкія дзяржаўныя СМІ 18 ліпеня.

Затрыманьні адбыліся па ўсёй краіне пасьля спробы дзяржаўнага перавароту 15 ліпеня супраць прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана, паведаміла агенцтва Анадолу.

Агулам у выніку перавароту было затрымана больш за 6 тысяч чалавек. Акрамя таго, шмат супрацоўнікаў паліцыі, губэрнатараў і судзьдзяў былі зьнятыя са сваіх пасадаў. Эрдаган паабяцаў, што «чысткі» будуць працягвацца.

Апазыцыйная Рэспубліканская народная партыя заявіла 18 ліпеня, што рэакцыя ўладаў на спробы дзяржаўнага перавароту павінна быць у рамках прававой дзяржавы, а пытаньне аб віне падазраваных у спробе перавароту маюць вырашаць суды.

Між тым, восем турэцкіх вайскоўцаў, якія прыляцелі ў Грэцыю на верталёце падчас перавароту, 18 ліпеня маюць зьявіцца судзе ў паўночным грэцкім горадзе Александрупаліс паводле абвінавачваньні ў незаконным ўезьдзе ў краіну. Усе восем просяць прытулку ў Грэцыі. Турцыя патрабуе іх выдачы.

Іх адвакатка кажа, што яе кліенты не маюць ніякіх сувязяў з спробы дзяржаўнага перавароту. Вайскоўцы сьцьвярджаюць, што яны трапілі пад абстрэл з боку паліцыі і асьцерагаліся за сваё жыцьцё.

У Саудаўскай Аравіі, улады затрымалі турэцкага ваеннага аташэ ў Кувэйце паводле падазрэньня ў дачыненьні да спробы перавароту, паведамілі мясцовыя СМІ 18 ліпеня.

Аташэ быў арыштаваны ў горадзе Дамам, калі ён спрабаваў сесьці на рэйс у Нямеччыну.

Прэзыдэнт Эрдаган паабяцаў «ачысьціць ўсе дзяржаўныя інстытуты ад вірусу» прыхільнікаў турэцкага рэлігійнага дзеяча Фэтхулаха Гюлена, які жыве ў ЗША і якога Анкара абвінавачвае ў змове з мэтай скінуць урад.

Турэцкія ўлады заявілі 17 ліпеня, што будуць прасіць аб выдачы Гюлена, які асудзіў няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту і адмаўляе сваю датычнасьць да яе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG