Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь недаатрымала 1,5 мільярду даляраў праз скарачэньне нафтавага і калійнага экспарту


У студзені-траўні ў выніку зьніжэньня сусьветных цэнаў на сыравіну беларускі нафтавы і калійны экспарт скараціўся больш як на 1,5 млрд даляраў, паведамляе БелаПАН.

Як сьведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі, экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені-траўні 2016 году склаўся на ўзроўні 2 млрд даляраў і зьнізіўся ў грашовым выражэньні ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году на 1,1 млрд даляраў (на 35,2%). Пры гэтым у натуральным выражэньні абʼём экспарту практычна не зьмяніўся — 7,6 млн тон.

Экспарт калійных угнаеньняў у студзені-траўні склаў 727,9 млн даляраў і зьнізіўся на 37,5% (на 436,2 млн даляраў) у грашовым выражэньні і на 21,9% — у фізычным.

Такім чынам, з-за зьніжэньня сусьветных коштаў на калійныя ўгнаеньні і нафтапрадукты беларускі экспарт у студзені-траўні зьнізіўся больш як на 1,5 млрд даляраў.

Пры гэтым у першым квартале Беларусь недаатрымала амаль 100 млн даляраў ад экспарту ўласнай нафты. Так, у студзені-траўні экспарт беларускай нафты ў Нямеччыну склаў 673 тыс. тон на 167,9 млн даляраў. У фізычным выражэньні экспарт беларускай нафты ў параўнаньні са студзенем-траўнем мінулага году не зьмяніўся, у вартасным — скараціўся на 36,7%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG