Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Псыхоляг


Гюстаў Курбэ, “Адчайны чалавек” (1843).
Гюстаў Курбэ, “Адчайны чалавек” (1843).

Наша суседка працавала псыхолягам у школе. У яе быў муж і дачка студэнтка. Мы разам некалькі разоў на сьвяты пілі гарбату. Пры сустрэчы суседка, як псыхоляг, вучыла нас, як трэба жыць, каб усё было добра ў сямейным жыцьці, як у яе. І толькі мы пачалі верыць у псыхалягічныя парады, як адным восеньскім вечарам псыхоляг прыбегла да нас у кватэру са сьлязамі на вачах і крыкам: “Ратуйце! Мяне муж хоча застрэліць з паляўнічага ружжа!” Суседку мы ўратавалі і яна недзе праз паўгоду разьвялася з мужам, а яшчэ праз паўгоду ад яе сышла дачка, каб жыць без парад маці псыхоляга...

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG