Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойствы ў Алматы: абвешчаны чырвоны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы


Каля Алмалінскага раённага аддзелу ўнутраных спраў у найбуйнейшым горадзе Казахстану Алматы адбылася страляніна.

Міністэрства ўнутраных спраў Казахстану паведаміла, што былі забітыя прынамсі тры паліцыянты і адзін цывільны грамадзянін.

Раён Алмалінскага РАУС ачэплены. У Алматы абвешчаны чырвоны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Грамадзян просяць не пакідаць свайго жыльля, унікаць месцаў зь вялікай колькасьцю людзей.

Навінавы сайт Total паведамляе, што, па папярэдніх дадзеных, страляніна адбылася на тэрыторыі Алмалінскага РАУС, мужчына страляў у паліцыю на ўваходзе ў будынак. Па словах відавочцаў, невядомы пагражаў падарваць гранату. Было каля дзесяці стрэлаў. Прынамсі адзін зь меркаваных злачынцаў затрыманы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG