Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША застрэлілі трох паліцыянтаў і яшчэ ня менш за трох паранілі


У ЗША, у горадзе Батон-Руж ў штаце Луізіяна, застрэлілі трох паліцыянтаў і яшчэ ня менш за тры паранілі.

Мэр горада Кіп Голдэн паведаміў, што супрацоўнікі паліцыі выехалі на выклік з нагоды страляніны і самі патрапілі пад вагонь ня менш за аднаго нападніка.

Гэтага нападніка напрыканцы застрэлілі. Але, як кажуць у паліцыі, падобна, ёсьць яшчэ як мінімум адзін падазраваны ў нападзе.

На мінулым тыдні на дэманстрацыі ў Батон-Руж на знак пратэсту супраць папярэдніх забойстваў паліцыяй у ЗША афраамэрыканцаў паліцыя затрымала больш за сто яе ўдзельнікаў.

Новы выпадак гвалту адбыўся пасьля таго, як на мінулым тыдні ў Даласе (штат Тэхас) былі забітыя пяць супрацоўнікаў паліцыі і яшчэ шэсьць параненыя. Снайпэры з высокіх месцаў адстрэльвалі паліцыю, якая ахоўвала такую ж дэманстрацыю на знак пратэсту супраць, як казалі яе ўдзельнікі, самавольства паліцыі. Дэманстранты ў Даласе, як і ў Батон-Ружы і ў многіх іншых месцах ЗША, пратэставалі супраць таго, што ў папярэднія дні паліцыя ў ЗША застрэліла двух затрыманых афраамэрыканцаў у двух асобных інцыдэнтах. Адзін з тых, хто нападаў у Даласе, якога акружылі і нарэшце знішчылі, па словах паліцыі, заявіў, што «хацеў забіваць белых».

XS
SM
MD
LG