Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах забаранілі пікет супраць прымусу да галасаваньня


Рыгор Грык

Рыгор Грык

Грамадзкі актывіст Рыгор Грык атрымаў забарону гарвыканкаму праводзіць пікет з мэтай прапаганды артыкулу 65 Канстытуцыі, згодна зь якім выбары зьяўляюцца свабоднымі.

Баранавіцкі гарвыканкам паведаміў актывісту, што не дазваляе правядзеньне акцыі паводле закону аб масавых мерапрыемствах.

Актывіст пракамэнтаваў Свабодзе рашэньне мясцовых уладаў:

«Зьвяртаюся да кіраўнікоў апазыцыі, каб падтрымалі мяне і ўвесь народ. Каб давялі тым, хто ня ведае, што сам грамадзянін вырашае, ісьці яму на выбарчы ўчастак, ці ня ісьці, і выказаць тым самым недавер да антынароднай улады і сыстэмы, якая праводзіць над намі жудасныя экспэрымэнты».

Рыгор Грык меркаваў выйсьці пікетаваць з плякатамі «Выбары зьяўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць», «Прымус да галасаваньня, у тым ліку і датэрміновага, зьяўляецца незаконным і супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», «Прыняць закон аб абавязковай ратацыі кіруючых кадраў», «Прыняць закон аб люстрацыі фальсыфікатараў выбараў».

XS
SM
MD
LG