Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мяцежнікі ў Турэччыне захапілі фрэгат і ўзялі ў закладнікі камандуючага флётам


Турэцкі фрэгат тыпу “Явуз”

Турэцкі фрэгат тыпу “Явуз”

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на вайсковыя крыніцы ў Грэцыі. Пра гэта таксама паведамляе грэцкая тэлевізія.

Паводле дадзеных агенцтва, удзельнікі дзяржаўнага перавароту захапілі фрэгат «Явуз» на вайсковай базе Гёльджук.

Імя ўзятага ў закладнікі камандуючага флётам не называецца.

Спроба вайсковага перавароту была ўчыненая ў Турэччыне групай мяцежнікаў у ноч зь пятніцы на суботу. Была ўжытая цяжкая тэхніка, танкі, а таксама авіяцыя — самалёты і верталёты. Мінімум адзін быў зьбіты проста ў небе над Анкарой.

Паводле дадзеных на 13:00 суботы, загінуля каля 200 чалавек. Ня менш за 2,8 тыс. прадстаўнікоў вышэйшага і сярэдняга зьвяна турэцкіх узброеных сіл затрыманыя пасьля правалу спробы перавароту. Улады разгледзяць пытаньне пра вяртанне сьмяротнага пакараньня ў дачыненьні да мяцежнікаў.

XS
SM
MD
LG