Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне — спроба дзяржаўнага перавароту. 60 загінулых. АНЛАЙН

абноўлена

Што адбываецца ў Турэччыне. Усё па парадку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:02 0:00

Што адбываецца ў Турэччыне. Усё па парадку

Турэцкія вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады. Урад сьцьвярджае, што пераварот праваліўся і паўстанцы не кантралююць сытуацыю. У краіне ўведзенае вайсковае становішча, аэрапорт у Стамбуле закрыты. Паведамляецца пра выбухі і забітых.

  • Прадстаўнікі турэцкіх вайскоўцаў апублікавалі заяву, у якой гаворыцца, што яны бяруць кіраваньне краінай на сябе, заяўляюць, што «ўлада ў краіне цалкам перахопленая».
  • Урад турэччыны і прэзыдэнт Эрдаган заяўляюць пра тое, што паўстаньне атрымаецца спыніць, што пераварот праваліўся і што Эрдагад пры ўладзе.
  • Страляніна адбылася каля парлямэнту Турэччыны, стамбульскага аэрапорту, мастах праз Басфор. Па зьвестках ураду, загінулі 60 чалавек (большасьць — цывільныя), арыштаваныя 754 паўстанцы. Пра беларусаў у Турэччыне пакуль нічога не паведамляецца.
  • Паступаць паведамленьні пра перастрэлкі, захоп будынкаў, зьбітыя самалёты і верталёты, танкавыя баі. У асноўным паведамленьні ідуць з Анкары і Стамбула.
  • Пасьля Другой усясьветнай вайны ў Турэччыне адбывалося пяць дзяржаўных пераваротаў. Цяперашняя спроба перавароту — першая ў гісторыі, калі прэзыдэнт краіны камэнтаваў падзеі праз мэсэнджэр.

10:00 Рэйс зь Менску на міжземнаморскае ўзьбярэжжа ў Анталію перанесены з 4:05 на 18:15. Затрымліваецца таксама вылет з Анталіі ў Менск.

9:14 МЗС Беларусі выступіла з заявай салідарнасьці з урадам Турэччыны і спачуваньнямі ахвярам. Грамадзянам Беларусі ў Турэччыне рэкамэндуюць захоўваць спакой, па магчымасьці не пакідаць месцы пражываньня, тэлефанаваць у амбасаду ў Анкары (+90312 441−67−69 і +90530 499−25−35) і консульства ў Стамбуле (+90531 719−11−17). МЗС і амбасада па-ранейшаму не даюць камэнтароў СМІ.

8:58 Пакуль няма навінаў з Турэччыны, чытаем турэцкіх блогераў. Праціўнікі Эрдагана адзначаюць, што паўстаньне ўзьняла рэйтынг прэзыдэнта. Асобныя жартуюць ці нават шчыра вераць, што паўстаньне арганізаваў ён сам.

8:40 Генэрал Хулусі Акар, былы начальнік вайсковага штабу, вызвалены прыхільнікамі ўраду. Паўстанцы трымалі яго на авіябазе Akıncılar у Анкары.

8:32 Хакеры Anonymous прапануюць бясплатнае інтэрнэт-злучэньне ў Турэччыне па dial-up праз нумары +33 860 46 99 88 і +33 172 89 01 50. Лагін: toto, пароль: toto. З інтэрнэтам у краіне перабоі, паведамлялася пра блякаваньне сацсетак, але Twitter заяўляе, што сацсеткі не блякуюцца, а проста перагружаныя.

8:25 Шэф паліцыі Турэччыны заявіў, што пры затрыманьні ў Анкары былі забітыя 16 салдатаў паўстанцаў, яшчэ 250 затрыманыя.

8:14 Урад Турэччыны заяўляе, што ўзяў пад катроль вайсковы Генштаб, але ня ўсе паўстанцы склалі зброю. Пад кантролем паўстанцаў застаюцца баявыя верталёты.

8:05 Даведацца нешта пра беларусаў у Турэччыне пакуль ня выйшла. Амбасада Беларусі ў Турэччыне адмаўляецца даваць любыя камэнтары і раіць зьвярнуцца ў МЗС. МЗС раіць зьвяртацца з пытаньнямі ў амбасаду. На гарачай лініі ў амбасадзе не здымаюць слухаўку.

7:55 Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выказала падтрымку «дэмакратычна абранаму» ўраду Эрдагана, раней тое ж зрабіў дзяржсакратар ЗША Джон Керы.

7:48 Па апошніх зьвестках ураду, арыштаваныя 754 паўстанцы. Кіраўнікі паўстанцаў па электроннай пошце ўсё яшчэ рассылаюць заклікі не выходзіць з дамоў. 29 палкоўнікаў і 5 генэралаў вызваленыя ад сваіх абавязкаў міністэрствам унутраных справаў

7:45 Фэтула Гюлен катэгарычна адмаўляе свой удзел у арганізацыі паўстаньня. Былы імам, які эміграваў у ЗША і там стаў пісьменьнікам, абвінавачваўся шэрагам асобаў у турэцкім урадзе ў паўстаньні, але сам ён заяўляе, што ўрад Эрдагана трэба перамагаць на дэмакратычных выбарах. Ён кажа гэта як чалавек, які сам пацярпеў ад вайсковых пераваротаў апошніх 50 гадоў.

7:35 На раніцу сутыкненьні працягваюцца ў асобных частках краіны, піша зь месца падзеяў карэспандэнт The Guardian: «У Эрдагана атрымалася разьвярнуць адступленьне на ўзьбярэжжы Эгейскага мора і паляцець у Стамбул, дзе яго сустрэў натоўп прыхільнікаў, якія адбілі аэрапорт у паўстанцаў». Аэрапорты адкрыліся, масты працуюць. Але сьвяткаваць перамогу Эрдагану рана, мяркуе ён.

7:26 Anadolu Agency паведамляе, што турэцкія ўрадавыя войскі зьбілі верталёт, які абстрэльваў офіс кампаніі Turksat. AFP — што ўрадавыя самалёты F-16 атакуюць танкі паўстанцаў каля прэзыдэнцкага палацу. Абедзьве навіны не пацьвярджаюцца іншымі крыніцамі.

​7:18 Па апошніх зьвестках міністра юстыцыі Турэччыны, за ноч загінулі 60 чалавек, арыштаваныя 336 паўстанцаў.

7:10 Прэм’ер Ілдырым прызначыў новага выканаўцу абавязкаў начальніка вайсковага штабу. Уміт Дундар (Ümit Dündar) прызначаны замест Хулусі Акара (Hulusi Akar), аб якім з ночы няма зьвестак. Па некаторых паведамленьнях, ён трапіў у палон паўстанцаў у Генштабе.

6:55 Тэлеканалы паказваюць, як мяцежныя вайскоўцы з ўзьнятымі ўгару рукамі пакідаюць мост праз Басфор.

6:37 Прэыздэнт Эрдаган выступіў перад сваімі прыхільнікамі ў Стамбуле. Ён сьцьвярджае, што ўрадавыя сілы перамаглі. «Ваенныя павінны ведаць, што яны ня могуць кіраваць дзяржавай. Урад быў абіраны і ён кантралюе сытуацыю кажа ён. Народ абраў прэзыдэнта і прэзідэнт знаходзіцца тут».

Ён кажа, што змоўшчыкі вывелі танкі, але «мой народ» адбіў іх.

6:32 Аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле знаходзіцца пад кантролем вайскоўцаў, ляяльных да ўраду Турэччыны, паведаміў прадстаўнік уладаў агенцтву Ройтэрз.

6:23 Прэм'ер-міністар Турэччыны склікае на суботу надзвычайную сэсію парлямэнту, паведамляе агенцыя Anadolu.

6:18 Турэччына закрыла Басфор для танкераў, а таксама перакрыла мяжу з Баўгарыяй.

6:15 Гілары Клінтан, якая прэтэндуе на званьне кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, заявіла, што зь вялікім непакоем сочыць за падзеямі ў Турэччыне: «Мы заклікаем усіх да спакою і павагі да закону, інстытутаў, правоў чалавека і свабоды грамадзян, а таксама падтрымліваць дэмакратычна абраны ўрад».

6:07 На аматарскім відэа бачна, што адбывалася ўначы ў Стамбуле. Страляніна і ахвяры.

Страляніна і ахвяры ў Стамбуле
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00
Наўпроставы лінк

5:55 Вяшчаньне тэлеканалу CNN Turk аднавілася. Паліцыя выводзіць арыштаваных вайскоўцаў з будынку тэлекампаніі.

5:41 Фота парлямэнту Турэччыны. Бачныя сьляды выбуху.

5:20 Паводле пракуратуры Турэччыны, у часе спробы перавароту загінулі 42 чалавекі.

5:15 Супярэчлівыя паведамленьні пра сытуацыю ў аэрапорце: ваенныя захапілі кантроль над аэрапортам імя Атацюрка ў Стамбуле неўзабаве пасьля таго, як там выступіў Эрдаган, паведамляе Reuters.

Пры гэтым дзяржаўнае інфармагенцтва Anadolu паведамляе, што аэрапорт адновіць сваю працу ў штатным рэжыме а 6-й раніцы паводле мясцовага часу.

5:01 Прэм'ер-міністар Турцыі Біналі Йылдырым, выступаючы на тэлеканале NTV, сказаў, што аддаў загад зьнішчыць ваенныя самалёты, якія выкарыстоўвалі тыя, хто зьдзейсьніў спробу перавароту.

Паводле яго, самалёты ўзьняліся з ваенна-паветранай базы Эскішэхір, на ўсход ад Анкары.

4:30 Прэм'ер-міністар Біналі Йылдырым заяўляе, што за спробу дзяржаўнага перавароту арыштавана больш як 120 чалавек.

4:00 Reuters: магутны выбух у аэрапорце імя Атацюрка. The Associated Press: два выбухі ў цэнтры Стамбула.

03:34 Апанэнт Эрдагана Гюлен адкідвае абвіначваньні ў арганізацыі перавароту.

Прадстаўнікі Фетхулаха Гюлена, якога турэцкія ўлады назвалі магчымым арганізатарам ваеннага бунту ў краіне, заявілі аб яго недатычнасьці да таго, што здарылася.

03:24 У Дамаску прыхільнікі Асада выйшлі на вуліцы ў падтрымку перавароту ў Турэччыне

У Дамаску прыхільнікі Асада выйшлі на вуліцы ў падтрымку перавароту ў Турэччыне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00

Associated Press цытуе кіраўніка ўнутранай выведкі Турэччыны: паводле яго, путч падаўлены. Прэм'ер-міністар Турэччыны заявіў, што кожны ваенны самалёт, які б праляцеў над Анкарой, будзе неадкладна зьбіты.

03:07 Улады Турэччыны абвясьцілі, што путч падаўлены

03:03 Над Анкарой лётаюць вайсковыя самалёты ВІДЭА

Над Анкарой лётаюць вайсковыя самалёты ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:19 0:00

02:55 Абама выказаў падтрымку Эрдагану, Вялікабрытанія заклапочаная, ААН заклікае да спакою ў Турэччыне

Барак Абама выказаў сваю падтрымку «дэмакратычна абранаму» ураду. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан паведаміў, што ён «вельмі заклапочаны» тым, што адбываецца, а яго ведамства заклікала брытанскіх падданых у Турэччыне «пазьбягаць публічных месцаў». «У Арганізацыі Аб’яднаных Нацый імкнуцца растлумачыць сытуацыю на месцы і заклікаюць да спакою», — адзначыў прэс-сакратар генэральнага сакратара ААН Фархан Хак.

02:51 ФОТАФАКТ: Чалавек кладзецца пад танк падчас спробы перавароту ў Турэччыне

02:18 Танкі і вайскоўцы дзяжураць на вуліцах Стамбулу і ў аэрапорце

Танкі і вайскоўцы дзяжураць на вуліцах Стамбулу і ў аэрапорце
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

02:13 Апублікавана відэа, на якім зафіксаваная страляніна, верагодна, зь верталёта ў Анкары

02.07 У сацыяльных сетках са спасылкай на журналістаў іранскага ўрадавага агенцтва IRNA разыходзіцца навіна пра тое, што Эрдаган разам зь сям'ёй прыляцеў у Тэгеран і плянуе накіравацца ў Катар.

Амэрыканскія СМІ паведамляюць пра тое, што пасьля адмовы ў прытулку ад уладаў Нямеччыны Эрдаган вылецеў у Лёндан.

Афіцыйных дадзеных аб перасоўваньнях турэцкага прэзідэнта пакуль няма.

02.03 Тэлеканал Sky News перадае кадры, на якіх відаць натоўпы людзей на вуліцах Анкары з турэцкімі сьцягамі. Відавочна, гэта прыхільнікі Эрдагана. Яны караскаюцца на вайсковую тэхніку і спрабуюць біць вайскоўцаў. Таксама паўтараюцца кадры, як у начным небе вайсковы самалёт-зьнішчальнік атакую нейкую цэль ракетамі.

01.53 Тэлеканал Sky News перадае заяву афіцыйнага прадстаўніка Белага Дому, які кажа, што пакуль няясна, хто возьме верх у Турэччыне.

01.46 Wall Street Journal: Турэцкая ліра ўпала да даляра да самай нізкай адзнакі са студзеня гэтага году.

Кіраўніцтва Twitter: Мы падазраём штучнае запавольваньне нашага трафіку ў Турэччыне.

01.44 У сваім выступе па тэлебачаньні, прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган абвінаваціў у спробе перавароту гюленістаў

Мэдуза тлумачыць: Улада ў Турэччыне, магчыма, захапілі «гюленісты». Гэта прыхільнікі руху «Хізмэт», духоўным лідэрам якога зьяўляецца Фетулах Гюлен, былы імам і прапаведнік, ісламскі грамадзкі дзеяч. Эрдаган неаднаразова казаў, што Гюлен імкнецца зрынуць дзейсны ўрад. Прыхільнікі Гюлена, на думку Эрдагана, стаялі за масавымі акцыямі пратэсту, якія прайшлі ў краіне ў 2013 годзе.

Гюлен ў 2013 годзе быў уключаны ў лік 100 самых уплывовых людзей сьвету паводле вэрсіі Time, а таксама ў сьпіс 500 самых уплывовых людзей сьвету часопіса Foreign Policy.

01.38 Медуза: паводле непацьверджанных дадзеных,Эрдаган ляціць у Лёндан, бо Нямеччына не прыняла самалёт. Раней паведамлялася, што прэзыдэнт Турэччыны папрасіў часовага прытулку ў Бэрліна.

01.37 Людзі на заклік Эрдагана выходзяць на вуліцы са сьцягамі. Прэм’ер-міністар заявіў, што людзі павінны падтрымаць законна абраны ўрад. На відэа Эўраньюс бачна, што людзей (параненых?) адносяць ад ваенных блёкпостаў, каля якіх была чутна страляніна

01.31 Па тэлеканале Haber Turk Aмэр Чалік, прэс-сакратар партыі Справядлівасьці, кажа пра небясьпеку ўсталяваньня ваеннай дыктатуры, якая разбурыць эканоміку краіны і зьнішчыць дэмакратычныя заваёвы рэспублікі.

Васіп Шахін, лідэр апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі, кажа, што прычынай ваеннага перавароту стала жахлівае становішча ў краіне з дэмакратыяй, адсутнасьць свабоды слова, застой у эканоміцы і ператварэньне краіны ў вотчыну для корму прадстаўнікоў улады. Пасьля гэтых слоў вяшчанне тэлеканала было спынена. Відавочна, што ўлады спрабуюць блякаваць заявы апазыцыі. На ўсіх каналах ТБ выступаюць прыхільнікі Эрдагана.

01.23 Танкі распачалі страляніну каля будынку парлямэнту. Чуюцца выбухі.

01.16 Блізкаўсходні аглядальнік Wall Street Journal Яраслаў Трафімаў: "Тое, што Эрдаган на экране і можа заклікаць да супраціву, кажа пра тое, што пераварот цалкам можа праваліцца. Усё яшчэ ня скончылася."

01.02 Міжнародныя тэлеканалы паведамляюць, што аэрапорт Атацюрка ў Анкары перастаў працаваць. Усе рэйсы з Турэччыны адмененыя, рэйсы ў Анкару вяртаюцца ў порты вылету.

00.59 Апазыцыйная народна-рэспубліканская партыя крытыкуе заклікі Эрдагана да народа выходзіць на плошчу і ў пазбяганьне правакацыяў і ахвяраў заклікае людзей заставацца дома.

00.52 Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў: “Я спадзяюся на стабільнасць і мір у Турэччыне, але пакуль мне няма чаго дадаць да таго, што адбываецца”. Міністар замежных спроаў РФ Сяргей Лаўроў сказаў, што ўсе пытаньні трэба вырашаць выключна ў канстытуцыйным полі.

00.12 Прадстаўнікі вайскоўцаў ўжо апублікавалі заяву аб тым, што яны ўзялі кіраваньне краінай на сябе. Цяпер Турэччынай, паводле заявы, кіруе "Рада міру." У заяве вайскоўцаў, зачытанай па дзяржаўным тэлебачаньні, усім грамадзянам гарантуюцца правы незалежна ад рэлігіі, расы ці мовы, паведамляе The Guardian.

Раней, прэм’ер-міністар Турэччыны Біналі Ілдырым заявіў аб спробе дзяржаўнага перавароту «часткай вайскоўцаў», перадае Reuters.

«Мы разглядаем гэта як спробу паўстаньня, мы не дазволім ёй быць пасьпяховай, — сказаў ён. — Мы не пацерпім непадпарадкаваньня вайскоўцаў».

Прадстаўнікі вайскоўцаў ўжо апублікавалі заяву аб тым, што яны ўзялі кіраваньне краінай на сябе. Цяпер Турэччынай, паводле заявы, кіруе "Рада міру." У заяве вайскоўцаў, зачытанай па дзяржаўным тэлебачаньні, усім грамадзянам гарантуюцца правы незалежна ад рэлігіі, расы ці мовы, паведамляе The Guardian.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган праз мэсэнджэр размаўляў з CNN Turk, заклікаў людзей выходзіць на плошчы і ў аэрапорты. Паводле яго словаў, спробу перавароту арганізуе «меншасьць» у войску. Прэзыдэнт заяўляе: «Мы пераадолеем гэта».

Увечары 15 ліпеня ў Анкары, сталіцы Турэччыны, відавочцы назіралі палёты вайсковых самалётаў на нізкай вышыні, чулі страляніну. Паведамлялася, што ўзброеныя людзі ў вайсковай форме перакрылі два маста праз Басфор у Стамбуле. У аэрапорце Стамбула заўважаныя танкі. Паведамляецца, што рэйсы скааваныя. Вайскоўцы заўважаныя ў будынку дзяржаўнага ТВ, тэлеканал TRT World «з тэхнічных прычынаў недасяжны».

У краіне, паводле аналізу TechCrunch, заблякаваныя сацсеткі.

AFP са спасылкай на мясцовыя ўлады паведамляе, што ў штаб-кватэры турэцкага войска ў закладніках утрымліваецца начальнік штабу ўзброеных сілаў.

Паліцыянты ахоўваць штаб-кватэру турэцкага войска
Паліцыянты ахоўваць штаб-кватэру турэцкага войска

У твітэры мэра Анкары разьмешчана паведамленьне з заклікам да гараджанаў выходзіць на вуліцы.

«Абраны народам урад застаецца дзейным, — дадаў Ілдырым. — Гэты ўрад будзе сыходзіць толькі тады, калі людзі запатрабуюць таго».

Ілдырым таксама выказаў упэўненасць у тым, што парадак ўдасца аднавіць, а таксама паабяцаў, што адказныя за тое, што здарылася «заплацяць самую высокую цану».

Старшыня Стамбульскага аддзяленьня кіроўнай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця заявіў, што салдаты ўвайшлі ў будынак партыі і запатрабавалі ад іншых пакінуць памяшканьне, паведамляе CNN Turk.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG