Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама паабяцаў зьнішчыць «Ісламскую дзяржаву»


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў у пятніцу, што тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» будзе зьнішчана.

«Мы будзем працаваць з нашымі партнэрамі — ад Афрыкі да Аўганістану. І мы зьнішчым гэтую подлую тэрарыстычную групоўку», — цытуе агенцтва Інтэрфакс выступ амэрыканскага прэзыдэнта перад журналістамі.

Прэзыдэнт паабяцаў, што ЗША разам з саюзьнікамі будуць забясьпечваць бясьпеку сваіх грамадзянаў.

«І мы працягнем ліквідоўваць верхаводаў ІДз, будзем адціскаць іх у Іраку і Сырыі », - дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG