Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

50 параненых падчас тэракту ў Ніцы — на мяжы жыцьця і сьмерці


Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які прыбыў у Ніцу.

Уся Францыя смуткуе па шматлікіх ахвярам тэракту.

14 ліпеня на Ангельскай набярэжнай, дзе тысячы людзей гулялі і глядзелі на фаервэрк у гонар Дня ўзяцця Бастыліі, 19-тонны грузавік урэзаўся ў натоўп і праехаў 2 кілямэтры па жывых людзях.

Загінулі 84 чалавекі, больш за 100 — пацярпелі, амаль палова зь іх — у крытычным стане. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт францыі Франсуа Алянд, які прыбыў у Ніцу. Наведаўшы разам з кіраўніком МУС Бэрнарам Казнёвам параненых, якія знаходзяцца ў бальніцы, Алянд распавёў журналістам, што ў ліку ахвяраў тэракту шмат іншаземцаў.

Адзін зь відавочцаў тэракту, нямецкі журналіст Рыхард Гуцъяр распавёў, што невядомы матацыкліст паспрабаваў спыніць забойцу — ён дагнаў грузавік, але, пералазячы ў кабіну кіроўцы, сарваўся і загінуў пад коламі.

За рулём сьмяротнага грузавіка быў франка-тунісец — 31-гадовы Мухамад Лахуідж Бугляль, які жыў у працоўным раёне Ніцы. Ён быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй. Пакуль няма ніякіх дадзеных аб яго радыкальных поглядах або сувязях з ісламскімі экстрэмістамі.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за напад.

У Францыі аб’яўлена трохдзённая жалоба.

У Ніцы адмененыя ўсе публічныя мерапрыемствы, зачыненыя ўсе пляжы.

За апошнія паўтара года гэта ўжо трэці буйны тэракт у Францыі: у пачатку студзеня 2015 года пры некалькіх нападах ў Парыжы, у тым ліку на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo і габрэйскі магазін, загінулі 17 чалавек, 13 лістапада таго ж года ў выніку серыі нападаў і выбухаў ў Парыжы 130 загінулі чалавек. З лістапада ў краіне дзейнічае надзвычайнае становішча. Прэзідэнт Аланд абвясціў пра яго прадаўжэнні яшчэ на 3 месяцы.

XS
SM
MD
LG