Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Людзі застаюцца людзьмі»: як сьвет дапамагае французам пасьля тэракту


Ніца, 15 ліпеня 2016 году.

Ніца, 15 ліпеня 2016 году.

Бясплатнае таксі

Мясцовыя таксісты сталі аднымі зь першых, хто працягнуў руку дапамогі пацярпелым і сьведкам атакі. Усе таксі бясплатна эвакуіравалі людзей з Ангельскай набярэжнай, дзе грузавік урэзаўся ў натоўп. Бясплатныя паслугі таксі падаваліся таксама ўсім, хто меў патрэбу ў дапамозе па ўсім горадзе.

#АдчыненыяДзьверы

Карыстальнікі сацыяльных сетак, якія жывуць у Ніцы, выкарыстоўваюць хэштэг # АдчыненыяДзьверыНіцца (#PortesOuvertesNice), каб прапанаваць або знайсьці прытулак. Адразу пасьля нападу мясцовыя ўлады прасілі ўсіх не выходзіць на вуліцы. Тым, хто па якой-небудзь прычыне ня мог дабрацца дадому, прытулак прапанавалі мясцовыя жыхары. У паведамленьнях людзі пішуць прыблізнае месца разьмяшчэньня іх дамоў і прапануюць тым​ хто мае патрэбу, напісаць ім асабістае паведамленьне, каб атрымаць больш дэталёвую інфармацыю.

«Хэштэг #АдчыненыяДзьверыНіцца — людзі застаюцца людзьмі і клапоцяцца пра незнаёмцаў і адзін пра аднаго», — напісаў карыстальнік Твітэра.

#ПошукНіцца

З дапамогай іншага хэштэгу, #ПошукНіцца (#RechercheNice), карыстальнікі сацыяльных сетак шукаюць родных і сяброў, якія знаходзіліся ў Ніцы падчас тэрарыстычнай атакі.

«Мы даведаліся, што гэты маленькі хлопчык знайшоўся ў цэлым і здаровым. Дзякуй, вы выдатныя», — паведамілі ў твітэры пра дзіця, якое згубілася ў натоўпе падчас нападу.

Дзякуючы актывістам, дзясяткі людзей былі знойдзеныя, хоць пра лёсы многіх ўсё яшчэ нічога не вядома.

«Праверка бясьпекі» на Фэйсбуку

Адна з найбуйнейшых сацыяльных цсетак Фэйсбук чарговы раз уключыла функцыю «праверка бясьпекі». Пры яе запуску ўсе, хто знаходзіцца ў Ніцы, аўтаматычна рассылаюць апавяшчэньне сваім сябрам у сетцы, што зь імі ўсё ў парадку.

Google-Бясплатныя званкі

Прыблізна праз пяць гадзін пасьля атакі сэрвіс Google абвясьціў аб тым, што ўсе званкі праз Google Hangouts, Google Voice і Project Fi у Францыю бясплатныя для ўсіх карыстальнікаў па ўсім сьвеце. Кампанія спадзяецца, што гэта «дапаможа людзям ведаць пра тое, што адбываецца і заставацца на сувязі з роднымі».

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG