Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Трамп абраў Майкла Пэнса кандыдатам у віцэ-прэзыдэнты ЗША


Губэрнатар Індыяны Майкл Пэнс ў пэрыяд з 2001 па 2013 год быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

Дональд Трамп абраў у якасьці кандыдата на пасаду віцэ-прэзыдэнта ад Рэспубліканскай партыі губэрнатара штата Індыяна Майкла Пэнса. Пра гэта паведаміў у твітэры сам амэрыканскі мільярдэр.

Пэнс ў пэрыяд з 2001 па 2013 год быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Раней паведамлялася, што менавіта ён зьяўляецца найбольш верагодным кандыдатам на пасаду віцэ-прэзыдэнта.

Па выніках першасных выбараў Трамп набраў неабходную колькасьць дэлегатаў, неабходных для вылучэньня ў прэзыдэнты ЗША на зьезьдзе Рэспубліканскай партыі. Ён таксама застаўся адзіным рэспубліканцам, які ўдзельнічае ў гонцы, калі ўсе ягоныя супернікі па партыі выйшлі з барацьбы за Белы дом.

Зьезд Рэспубліканскай партыі, на якім Трампа назавуць афіцыйным кандыдатам, адбудзецца ў Кліўлэндзе 18-21 ліпеня.

XS
SM
MD
LG