Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра пацярпелых у тэракце беларусаў зьвестак пакуль няма


Тэракт у Ніцы. На месцы здарэньня

Тэракт у Ніцы. На месцы здарэньня

МЗС Беларусі і амбасада ў Францыі высьвятляюць, ці ёсьць сярод пацярпелых падчас тэракту беларусы. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі — кіраўніца аддзелу прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Грузавы аўтамабіль заехаў у натоўп людзей падчас сьвяткавання Дня ўзяцьця Бастыліі ў Ніцы. Паводле паліцыі, загінулі як найменей 84 чалавекі.

У кампаніі «Ваяжтур» паведамілі, што ў Ніцы адпачываюць цяпер чатыры турысты зь Беларусі. Ці маглі яны пацярпець падчас тэракту, пакуль высьвятляецца.

XS
SM
MD
LG