Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Франсуа Алянд: Напад у Ніцы быў тэрактам


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд

Прынамсі 80 чалавек загінулі, яшчэ 18 знаходзяцца ў крытычным стане пасьля таго, як грузавік уехаў у шматтысячны натоўп падчас сьвяткаваньня Дня ўзяцьця Бастыліі ў Ніцы на Блакітным беразе Францыі.

Як паведамляе BBC, прэзыдэнт Алянд назваў тое, што адбылося, тэрарыстычным нападам:

«Нельга адмаўляць, што напад у Ніцы зьвязаны з тэрарызмам», — заявіў Франсуа Алянд у адмысловым тэлезвароце, зь якім ён выступіў у ноч на пятніцу, пасьля таго, як тэрмінова вярнуўся ў Парыж з Авіньёну.

«Над усёй Францыяй навісла пагроза ісламскага тэрарызму. У гэтых абставінах мы павінны дэманстраваць абсалютную пільнасьць і рашучасьць», — падкрэсьліў францускі прэзыдэнт.

Алянд абвясьціў, што ўведзены пасьля лістападаўскіх тэрактаў рэжым надзвычайнага становішча, які францускія ўлады зьбіраліся адмяніць да канца ліпеня, будзе працягнуты яшчэ на тры месяцы.

Напад адбыўся на Ангельскай набярэжнай, калі дзясяткі тысяч людзей глядзелі сьвяточны салют. Грузавік на вялікай хуткасьці праехаў 2 кілямэтры скрозь шчыльны натоўп.

XS
SM
MD
LG