Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве праходзіць сустрэча дзяржсакратара ЗША Джона Керы і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. На парадку дня — Сырыя, Украіна і двухбаковыя адносіны.

Керы прыбыў у Маскву ў чацьвер вечарам. У пятніцу ў Керы адбудуцца асобныя перамовы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.

Паводле амэрыканскай прэсы, дзяржсакратар прывёз у Маскву шэраг ініцыятыў па Сырыі, у прыватнасьці, прапанову аб сумеснай каардынацыі ў барацьбе з тэрарыстамі. Гэта чацьвёрты візыт Керы ў Расею з траўня 2015 году.

Раней у чацьвер Джон Керы ўзяў удзел у мерапрыемствах у Парыжы з нагоды нацыянальнага сьвята Францыі — Дня ўзяцьця Бастыліі. На Елісейскіх палях прайшоў маштабны вайсковы парад, у якім прынялі ўдзел 3,2 тысяч чалавек.

XS
SM
MD
LG