Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан назваў дату выхаду з Эўразьвязу


Дэвід Дэвіс
Дэвід Дэвіс

Вялікабрытанія можа афіцыйна пакінуць Эўрапейскі Зьвяз у канцы 2018 году.

Пра гэта заявіў новапрызначаны дзяржаўны сакратар, які будзе адказваць за выхад Брытаніі з ЭЗ, Дэвід Дэвіс, перадае агенцтва Bloomberg.

Дэвід Дэвіс таксама лічыць, што Брытаніі варта «ўзяць паўзу», перш чым пачынаць афіцыйныя перамовы аб выхадзе.

Паводле словаў Дэвіса, гэта можа адбыцца «да або ў пачатку наступнага году».

Напярэдадні цяпер ужо былы міністар замежных спраў краіны Філіп Хэманд заявіў, што працэс выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу можа зацягнуцца на шэсьць гадоў.

Новым міністрам замежных спраў сёньня стаў прыхільнік выхаду з ЭЗ, былы мэр Лёндану Борыс Джонсан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG